У Чэнстахове працягваюцца XVII «Cустрэчы польскай дыяспары з найноўшай гісторыяй», арганізаваныя Цэнтрам нацыянальнай адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці. У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 50 польскіх настаўнікаў з некалькіх дзясяткаў краін, у тым ліку з Беларусі, Украіны, Літвы, Іспаніі і Аўстраліі.
Як падкрэсліў віцэ-прэзiдэнт Інстытута нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма, на польскіх настаўніках ляжыць важная місія перадачы гістарычных ведаў і польскай культуры палякам замежжа.
«Справа ў тым, што палякі за мяжой, павінны ганарыцца тым, што яны палякі, і перадаваць гэту нацыянальную свядомасць наступным пакаленням», – патлумачыў Матэвуш Шпытма. Ён адзначыў, што веды пра Польшчу часта падаюць у фальшывым святле або замоўчваюць, таму Інстытут Нацыянальнай Памяці хоча дапамагчы, каб веды пра Польшчу і любовь да Польшчы трывалi і надалей.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца перадусім зместавая і метадалагічная падтрымка выкладання найноўшай гісторыі за мяжой. Падчас канферэнцыі ўдзельнікі не толькі праслухаюць лекцыі, але і прымуць удзел у майстар-класах. Тэматыка лекцый сканцэнтравана на гісторыі Польшчы ў 1918-1989 гадах, з асаблівым акцэнтам на Другой сусветнай вайне і феномене польскага падполля, нямецкіх і савецкіх рэпрэсіях супраць польскіх грамадзян, а таксама Валынскага злачынства.
Канферэнцыя ахоплівае таксама тэмы, звязаныя з незалежніцкім падполлем пасля 1944 года і барацьбой Касцёла супраць камуністычнай сiстэмы і цэнзуры ў часы камунiзму. Тэарэтычныя заняткі суправаджаюцца майстар-класамі па найноўшых методыках навучання і працы з навучальнымі матэрыяламі Інстытута нацыянальнай памяці.
Кожная канферэнцыя – гэта новая тэма і новыя задачы. Элементам праграмы канферэнцыі з’яўляюцца адукацыйныя візіты ў музеі і месцы, звязаныя з гісторыяй і культурай Польшчы.
Сёлета настаўнікі даведаюцца пра складаную гісторыю Сілезіі. У рамках гэтага яны наведаюць Чэнстахову, Аполе, Заользе, а таксама Горкі Вялікія – месца, звязанае з Зофіяй Коссак-Шчуцкай і трагічнай гібеллю польскіх лётчыкаў Жвіркі і Вігуры.
Крыніца: IPN/IAR