З 8 па 12 ліпеня ў Аўгустове пройдзе пяцідзённы фестываль «Lipcowi» прымеркаваны да чарговай гадавіны Аўгустоўскай аблавы. Аблава з’яўляецца найбуйнейшым злачынствам, здзейсненым Саветамі супраць палякаў пасля Другой сусветнай вайны.

Арганізатар фестывалю Інстытут Пілецкага запланаваў, між іншым, прэм’еру настольнай гульні «Дом Турка». У гэты дзень таксама адбудзецца канцэрт, падчас якога Эвеліна Флінта, Рэні Джусіс, Марыка, Туля і Ягода Крэт выканаюць 10 песень, натхнёных лёсам сем’яў ахвяр аблавы. Пачатак у 20:30.

У нядзелю (10 ліпеня) арганізатары запрашаюць на спевы  патрыятычных песень, а ў панядзелак (11 ліпеня) на гарадскую гульню. У аўторак (11 ліпеня) плануецца прагулка з гідам па Аўгустове. Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў сераду (12 ліпеня) у Доме Турка. Там адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Сцяны памяці ахвяр Аўгустоўскай аблавы.

«Гэта артыстычная інсталяцыя з імёнамі загінулых. Закладзем затым краевугольны камень у новы элемент будынка. Менавіта тут адбудзецца першае публічнае чытанне імёнаў ахвяр Аўгустоўскай аблавы «Вернем ім абліччы і імёны». У 18.00 па традыцыі накіруемся ў базыліку Найсвяцейшага Сэрца Езуса, дзе адбудзецца ўрачыстая Імша ў інтэнцыі забітых і іх сем’яў», — паведамляе дырэктар Інстытута. 

11-12 ліпеня таксама адбудзецца ўрачыстасць прымеркаваная да  78-й гадавіны Аўгустоўскай аблавы ў Гібах. 

Аўгустоўская аблава — самае маштабнае злачынства супраць палякаў, учыненае савецкімі ўладамі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Як указваюць польскія гісторыкі, арыштаваных палякаў дэпартавалі ў Беларусь і расстралялі.

Крыніца: wb24.org/augustow.org

Fot. Facebook/InstytutPileckiego

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (2 галасоў)