У Татрах знайшлі цела 22-гадовага турыста з Беларусі. Польскiя ратавальнікі знайшлі яго цела без прыкмет жыцця ў раёне гары Рысы – самай высокай кропкі польскіх Татр.
Грамадзянін Беларусі адправіўся ў Татры ў панядзелак, а праз дзень польскiя ратавальнiкi пачалi яго пошукі.
На жаль, у другой палове дня ратавальнiкi прыслалi трагічную навіну. «У раёне гары Рысы быў знойдзены турыст з Беларусі, які знаходзіўся ў вышуку. На жаль, без прыкмет жыцця».