З 1 ліпеня грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Польшчы на ​​падставе віду на жыхарства, могуць бясплатна атрымаць польскі праязны дакумент для замежнікаў.

Цяпер беларускіх грамадзян у Польшчы вызваляюць ад аплаты за выдачу польскага праязнога дакумента для іншаземца (цяпер яго кошт складае 350 злотых, гэта прыкладна 85 даляраў) у адпаведнасці з «Пастановай міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 28 чэрвеня 2023 года аб грамадзянстве».

Адмена аплаты не абмежаваная нейкім тэрмінам і будзе актуальнай да таго часу, пакуль дзейнічае згаданая вышэй пастанова. Калі хтосьці падаў заяву і зрабіў аплату, але дакумент не зрабілі да 1 ліпеня, грошы яму вернуць.

Асноўныя змены:

  • цяпер праязны дакумент іншаземца будуць выдаваць беларусам з любым часовым дазволам на жыхарства, незалежна ад падстаў яго атрымання;
  • такі дакумент змогуць атрымаць тыя беларусы, у якіх наогул няма беларускага пашпарта (найперш гэта тычыцца беларускіх дзяцей, якія нарадзіліся ў Польшчы і бацькі якіх не могуць паехаць на радзіму і аформіць ім дакументы);
  • беларусаў пазбавілі абавязку даказваць, што яны не могуць атрымаць новы пашпарт ад беларускіх уладаў.

Крыніца: nashaniva.com

Fot. mos.cudzoziemcy.gov.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)