Сёння ў варшаўскім палацы Бельведэр ушанавалі пятнаццаць праведнікаў-украінцаў, якія выратавалі сваіх суседзяў-палякаў ад смерці ад рук украінскіх нацыяналістаў падчас Валынскай разні. Медалі Virtus et Fraternitas атрымалі сваякі праведнікаў украінцаў.
Дзякуючы намаганням Інстытута Пілецкага сёння мы можам даведацца імёны гэтых добрых, смелых людзей і захаваць іх у польскай памяці. Медаль Virtus et Fraternitas атрымаў таксама Ўладзімір Крыжук — вартаўнік польскай памяці на Валыні. Сённяшняя цырымонія стала хвалюючай сустрэчай нашчадкаў ратавальнікаў і выратаваных.
11 ліпеня спаўняецца 80 гадоў з дня страшнага злачынства, якое адбылося на Валыні летам 1943 года. Для ўкраінцаў ратаванне палякаў было звязана з рызыкай страты ўласнага жыцця і жыцця сваіх блізкіх, але яны пайшлі на такую рызыку ў імя любові да іншых людзей.
Irina. Jej dziadkowie uratowali Polaków na Wołyniu przed UPA. Jutro potomkowie ukraińskich bohaterow odbiorą odznaczenia Virtus et Fraternitas. Dzięki inicjatywie @MorawieckiM @InstPileckiego pic.twitter.com/vGQOfSPO9e
— Magdalena Gawin (@MagdalenaGawin1) July 5, 2023
Крыніца: instytutpileckiego.pl