Праваабаронцы папярэджваюць, што пры перасячэнні мяжы беларускія памежнікі прымушаюць палякаў «добраахвотна» адказацца ад карты паляка — у выпадку адмовы пагражаюць турмой.
Пра наяўнасць карты паляка памежнікі даведваюцца па візе. Пазнака “Мэта выдання 24” сведчыць аб тым, што віза была атрымана менавiта на падставе гэтага дакумента.
Вядомыя выпадкі, калі беларускія службы прапаноўвалі палякам «добраахвотна» адмовіцца ад карты паляка і напісаць заяву консулу непасрэдна на мяжы. Усім, хто адмаўляўся гэта зрабіць, пагражалi турмой.
У верасні 2022 года паведамлялася, што з 2008 года ў Беларусі было выдадзена 160 тысяч карт паляка.