Я не супакоюся, пакуль не будзе знойдзена апошняя ахвяра жудаснага злачынства на Валыні, злачынства ва Усходняй Галіцыі, заявіў сёння прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

У сувязі з набліжэннем 80-годдзя Валынскай разнi прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі наведаў ужо не існуючыя вёскі Астроўкі і Пузнікі ва Украіне (Тарнопальская вобласць). Разам з адным з нашчадкаў ахвяр Валынскай разнi і даследчыкам Леонам Попекам ён укапаў драўляны крыж на месцы былога прыдарожнага крыжа і памаліўся перад ім.

 «Мы заклікаем знайсці ўсе месцы пахаванняў, каб ахвяры былі эксгумаваныя і годна пахаваныя. Мы не супакоімся, я не супакоюся, пакуль не будзе знойдзена апошняя ахвяра таго жудаснага злачынства на Валыні, злачынства ва Усходняй Галіцыі, – запэўніў польскi прэм’ер-міністр.

Fot. Twitter/ PremierRP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)