У сераду, 5 ліпеня, у будынку Міністэрства адукацыі і навукі ў Варшаве адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма пад назвай «Забароненая нацыянальнасць», які распавядае пра лёсы 6 маладых палякаў з Беларусі, якія падзяляюць патрыятызм і гонар за тое, што яны палякі. Фільм паказвае цяжкае становішча польскай меншасці ў Беларусі. Вытворчасцю фільма занялася фундацыя «Маладыя Крэсы», якая дзейнічае ў Польшчы ўжо восем гадоў.
У атмасферу прэм’ернага прагляду ўдзельнікаў фільма ўвёў генеральны дырэктар Міністэрства адукацыі і навукі Славамір Адамец, які распавёў пра гісторыю будынку міністэрства, які калісьці быў месцам катаванняў і пакутніцкай смерці польскiх патрыётаў — менавіта тут знаходзілася штаб-кватэра нямецкага гестапа, дзе на працягу некалькі гадоў былі закатаваныя дзясяткі тысяч палякаў.
Пра перадгісторыю стварэння фільма і эмоцыі, звязаныя з ім, распавёў аўтар фільма, старшыня фундацыі «Маладыя Крэсы» Міраслаў Капцэвіч. Кіраўнік фундацыі таксама ўказаў на маштабы рэпрэсій, якія абрынуліся на палякаў пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе. Ён адзначыў, што наступствам гэтых падзей стала вяртанне многіх маладых палякаў на сваю другую Радзіму.
З вялікай цікавасцю у непаўторнай атмасферы фільм глядзелі маладыя палякі з розных краін свету, прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазiцыі, і перадусім героі фільма – Марэк Ляшчынскі, Міраслаў Капцэвіч і Ўладзіслаў Барадын.
Жыхар Ліды Марэк Ляшчынскі, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы, распавёў нам, што вялікі ўплыў на фарміраванне яго нацыянальнай ідэнтычнасці аказалі культура і мова, якія перадаліся ад дзядоў і бацькоў.
«Культура i гэта культура ў шырокім сэнсе, якая праяўляецца ў памяці, мове, звычаях, рэлігіі, адносінах да іншых, а таксама ў шырокай сферы распазнавання сімвалаў мастацтва і гісторыі. Па-другое, гэта гісторыі маіх продкаў, якія змагаліся за радзіму, перадавалі ў сям’і культуру і мову», — сказаў Марэк.
Вось як кажа пра сваю прывязанасць да польскасці іншая гераіня фільма, полька з Ліды, выдатная оперная спявачка Гражына Комінч: «Я люблю гэтую краіну, культуру, менталітэт, звычаі. І гэтая сувязь з зямлёй маіх продкаў вельмі глыбока ўкаранілася ўва мне. І нават з недахопамі я ніколі не адракуся ад таго, што жыве ўва мне з першага дня майго жыцця.
Фільм хвалюе і прымушае задумацца пра будучыню палякаў у Беларусі. «Забароненая нацыянальнасць» павінна быць для ўсіх урокам патрыятызму ў гэтыя цяжкія часы.