У вёсцы Шчорсы пад Навагрудкам выстаўлены на продаж будынак былой вяндлярні ў маёнтку Храптовічаў. Прапанаваны кошт усяго 37 рублёў (каля 50 злотых). Аўкцыён адбудзецца 7 жніўня.

Будынак занесены ў спiс гісторыка-культурных каштоўнасцей і знаходзіцца на балансе Навагрудскага райвыканкама. Згодна з умовамі аўкцыёна, новы ўласнік павінен распрацаваць і зацвердзіць праект рэканструкцыі не пазней як праз два гады пасля заключэння дамовы. Пад што можна перарабіць былую вяндлярню, невядома. 

Помнік выстаўляюць на продаж не першы раз. Апошняя спроба была ў лютым 2023 года. Тады за аб’ект патрабавалі 9950 рублёў, але будынак ніхто не купіў. Цяпер кошт зніжаны да адной базавай велічыні, якая складае 37 рублёў.

fot. onliner.by

fot. onliner.by

Доўгі час рэканструкцыяй палацавага комплексу Храптовічаў займаўся фонд «Шчорсы і Храптовічы». За час сваёй дзейнасці фонд разам з валанцёрамі арганізаваў уборку комплекса. Дзякуючы валанцёрам удалося сабраць сродкі на дах для «Мураванкі», вярнуць на радзіму кнігі з калекцыі адной з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе — бібліятэкі Храптовічаў. Аднак у 2021 годзе рашэннем Гродзенскага абласнога суда фонд быў ліквідаваны.

Крыніца: wb24/hrodna.life

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)