Заўтра ў Беларусі ўступае ў сілу новы закон «Аб грамадзянстве». Паводле зменаў, цяпер улады змогуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, асуджаных за г.зв. «экстрэмісцкую дзейнасць». 

Грамадзяне Беларусі, завочна асуджаныя за «экстрэмісцкую» дзейнасць, могуць вярнуцца ў краіну і адбываць пакаранне, каб не страціць грамадзянства, пракаментаваў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Па словах высокапастаўленага чыноўніка, законапраект не пазбаўляе беларусаў грамадзянства, бо датычыцца людзей, якія жывуць за мяжой. «Да таго ж у кожнага ёсць выбар: вяртацца ці не вяртацца. Апошняе можа прывесцi да страты грамадзянства», — сказаў ён.

Таксама новы закон патрабуе, каб беларусы, якія маюць замежны від на жыхарства ці дакументы на льготы ў іншай дзяржаве (напрыклад, “карту паляка”), самі даносілі на сябе ў міліцыю. Па словах Бегуна, гэта трэба для выканання закона, які забараняе прымаць на дзяржслужбу і некаторыя іншыя пасады людзей, якія маюць замежнае грамадзянства або від на жыхарства.

Санкцыі за непаведамленне пакуль што не ўводзяцца. Але чыноўнікі не выключаюць увядзенне такіх мераў, калі беларусы будуць ігнараваць новыя нормы.

Крыніца: wb24/euroradio.fm

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)