Старшыня фундацыі «Маладыя Крэсы» Міраслаў Капцэвіч разам з віцэстаршынёй Уладзіславам Барадыным узялі сёння ўдзел у Цэнтральных урачыстасцях з нагоды Нацыянальнага дня памяці ахвяр генацыду, учыненага ўкраінскімі нацыяналістамі супраць грамадзян Другой Польскай Рэспублікi. 80 гадоў таму Украінская Паўстанцкая Армія правяла спланаваную акцыю генацыду супраць польскіх жыхароў 99 вёсак Валыні.
Актывісты фундацыі «Маладыя Крэсы» ўзялі ўдзел ва ўрачыстай акцыі памяці ў Валынскiм скверы ў Варшаве, а потым разам з жаўнерамі Войска Польскага ўсклалі вянок да помніка ахвярам генацыду.
Арганізатарамі акцыі памяці да 80-годдзя Валынскага злачынства выступілі Упраўленне па справах ветэранаў вайны і ахвяр рэпрэсій разам з Інстытутам нацыянальнай памяці. У сённяшняй цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада, Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, мясцовых уладаў, ветэраны, дэпутаты і сенатары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і скаўтынгу. На цырымоніі таксама прысутнічаў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук.
Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду адзначаецца ў памяць аб Валынскай разні, у прыватнасці, у дзень, які называюць Крывавай нядзеляй – 11 ліпеня 1943 г. Менавіта тады, 80 гадоў таму, атрады УПА адначасова напалі на 99 польскіх вёсак у Ковельскiм, Уладзімірскiм, Гарохаўскiм і часткова Луцкiм паветах. Украінскiя нацыяналiсты праводзілі бесчалавечныя расправы над мірным насельніцтвам. Вёскі былі спалены, а маёмасць разрабавана.
Даследчыкі падлічылі, што толькі ў гэты дзень магло загінуць каля 8 тысяч палякаў — пераважна жанчын, дзяцей і старых. У 1943–1945 гадах на Валыні і ва ўсходняй Малапольшчы ўкраінскія нацыяналісты забiлі ад 80 да 120 тысяч палякaў. Дакладную колькасць ахвяр вызначыць немагчыма.
Крыніца: wb24.org/gov.pl/IPN