Існаванню Беларусі пагражае Расiя і нелегітымны рэжым у Мiнску. Пра гэта лідарка вольнай Беларусi Святлана Ціханоўская казала на сустрэчы лідарак падчас саміту НАТА ў Вільні. Гэтая падзея ўвайшла ў асноўную праграму віленскага самітa. 

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Парламенцкай асамблеі НАТА, міністры замежных спраў і абароны 16 краін, віцэ-прэм’ер Украіны і спікер парламента Літвы, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

У сваім выступе Ціханоўская заклікала падтрымаць Беларусь і разрозніваць беларускі народ і рэжым: “Не варта выпускаць з-пад увагі і сітуацыю ў Беларусі. Не толькі з-за гуманітарнай катастрофы, з якой мы сутыкаемся. Але і таму, што пад пагрозай само існаванне нашай краіны. І гэтая пагроза сыходзіць ад Расіі і нелегітымнага рэжыму ў Мінску”.

Лідaрка вольнай Беларусі нагадала пра планы размяшчэння расiйскай ядзернай зброі і перадыслaкацыі ў Беларусь наймітаў ПВК Вагнер. На думку Ціханоўскай, гэта можа ўзмацніць расiйскую прысутнасць у краіне на гады.

“Беларусы не падтрымліваюць расійскае панаванне. Беларусы за Украіну і за еўрапейскую будучыню. Таму вельмі важна падзяляць беларускі народ і рэжым”, — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)