Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведаміла, што 9 ліпеня адышоў у вечнасць шматгадовы пробашч парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску ксёндз прэлат Антоні Філіпчык.

Ксёндз Антоні Філіпчык нарадзіўся 17 чэрвеня 1949 г. Скончыў семінарыю ў Коўне, дзе ў 1982 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. 5 гадоў служыў у Падброддзі ў Літве, а з 1988 г. быў пробашчам парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску ў Беларусі. Дзякуючы яго намаганням у 1990 годзе было адноўлена богаслужэнне ў паўразбураным на той момант касцёле ў вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна.

Цырымонія пахавання памерлага польскага святара адбылася ўчора, 11 ліпеня, у касцёле св. Вацлава. Пасля святой Імшы цела кс. Антонія Філіпчыка пахавалі на парафіяльных могілках у Ваўкавыску.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)