Сёння паводле двух «палітычных» артыкулаў быў асуджаны 54-гадовы польскі грамадзянін Роберт Тампала. Яго прозвішча ўнесена ў «спіс экстрэмістаў» МУС Беларусі.

Роберт Тампала, 19.04.1969 г.н., асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК аб абразе Лукашэнкі і арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады. Часцей за ўсё ў выпадку з артыкуламі такога тыпу гаворка ідзе пра каментарыі ў інтэрнэце.

Грамадзянін Польшчы паўстаў перад судом Цэнтральнага раёна Мінска. Суд пачаўся 23 чэрвеня. Прысуд паляку вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», суд прысудзіў яго да 3 гадоў пазбаўлення волі, якія ён адбывае ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў Наваполацку.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)