У Трaкeлях, у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, адным з найважнейшых месцаў культу ў Беларусі, адбылiся адпустовыя ўрачыстасці з удзелам старшынi беларускага епіскапату біскупa Віцебскга Алега Буткевіча і арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча.
Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй, якая прайшла па вулiцах Тракель. Удзельнікі працэсіі неслі свечкі, копію абраза Маці Божай Тракельскай, спяваючы песні ў гонар Багародзіцы.
Удзельнікі Імшы маліліся асаблівым чынам за ўсе сем’і, аб тым, каб у кожным доме валадарыў Езус Хрыстус і каб хрысціянскія каштоўнасці перадаваліся наступным пакаленням.
Акрамя таго, маліліся ў інтэнцыі новых пакліканняў да служэння ў Касцёле і аб жаданым для ўсяго свету міры.
Крыніца: grodnensis.by
Фота: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі