Сёння каля 11-й раніцы чарговая буйная калона наймітаў расійскай ПВК Вагнер была заўважаная каля вёскі Цэль, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі гаюн».
У складзе калоны як мінімум 20 машын розных мадыфікацый: УАЗ «Патрыёт», пікапы, будаўнічая тэхніка, аўтобусы, фуры. Машыны рухаюцца з усталяванымі сцягамі РФ і з сімволікай ПВК «Вагнер».
Паводле маніторынгавай групы, гэта як мінімум трэцяя група расiйскіх наймітаў, якая прыбыла ў Беларусь з 11 ліпеня. Як і ў мінулыя дні, цяпер найміты перамяшчаюцца ў палявы лагер у вёсцы Цэль на Асіповіччыне.