Найміты расійскай ПВК Вагнера будуць навучаць беларускіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву са спасылкай на інфармацыю беларускіх партызан. Для гэтага ў раёне Асіповіч на ўсходзе краіны ўжо размясцілася каля 700 наймітaў Вагнера.

Ва Узброеных сілах РБ сфарміравалі тры атрады спецыяльнага прызначэння. Менавіта ім “вагнераўцы” павінны перадаць баявы досвед, а таксама правесці для іх дыверсійную і контрдыверсійную падрыхтоўку. “Фактычна армія Беларусі пераймае вопыт тэрарыстаў і забойцаў”, – дадаюць у Цэнтры нацыянальнага супраціву.

Пасля няўдалага мецяжу ў Расіі з’яўлялася шмат навін аб прысутнасці ПВК у Беларусі. У сеціве публікавалі здымкі палявога лагера пад Асіповічамі і пісалі, што правадыр “Вагнера” Яўгенiй Прыгожын можа пачаць вярбоўку беларускіх вязняў.

На днях у Міністэрстве абароны РБ паведамілі аб пачатку вучэнняў тэраабароны, у якіх удзельнічаюць “вагнераўцы”. Таксама з’явілася відэа, дзе бачны палявы лaгер.

Крыніца: wb24/unian.net

Fot. t.me/news_sirena

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)