Як паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія», напрыканцы мінулага тыдня ў мінскім архікафедральным касцёле адбыўся ператрус.

Ператрусу папярэднічалі затрыманне і арышт каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда, які выкладаў катэхезу ў катэдры, і адстаўка пробашча парафіі кс. Антонія Клімантовіча. Канал «Хрысціянская візія» адзначае, што катэхет быў некалькі разоў судзімы, а святар падвяргаўся паклёпу ў прапагандысцкiх СМІ.

У апошнiм часе ў звязаных з сілавымі структурамі і чарнасоценскіх інтэрнэт-рэсурсах з’явіліся шматлікія публікацыі, скіраваныя на дыскрэдытацыю Каталіцкага касцёла.

За апошнія гады праз арышты прайшлі дзясяткі святароў, пастараў і манахаў праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, якія крытыкавалі масавыя рэпрэсіі ў краіне, палітычныя забойствы і зверствы ў месцах зняволення.

Крыніца: wb24.org, t.me/christianvision

Фота: Вікісховішча

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)