У Лукаве (Люблiнскае ваяводства) адкрылі мурал, прысвечаны героям Паўстання 1863 года на Падляшшы — ксяндзу Станіславу Бжусцы і яго ад’ютанту паручніку Францішку Вільчыньскаму. Паўстанцкі камандзір ксёндз Бжуска разам са сваім ад’ютантам быў павешаны рускiмі ў Сакалове Падляскім, а яго цела было пахавана ў Брэсцкай крэпасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У цырымоніі прынялі ўдзел міністр культуры і нацыянальнай спадчыны праф. Пётр Глінскі, які падкрэсліў важнасць памяці ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.
Атрад ксяндза Бжускi ваяваў на гістарычным Падляшшы. Удзельнічаў у бітвах пад Сямятычамі, Васкшэніцамі, Грэнзаўкай, Влодавай, Славатычамі і Файславіцамі.
У 1865 г. у выніку здрады ксёндз быў схоплены царскай паліцыяй разам са сваім ад’ютантам Францішкам Вільчынскім. Гераічны ксёндз і яго ад’ютант былі павешаны ў Сакалове Падляскім, дзе ён пачынаў сваю святарскую і патрыятычную дзейнасць. Верагодна, яго цела пахавана ў адным з равоў Брэсцкай крэпасці на тэрыторыі Беларусі.
Dzisiaj w #Łuków z udziałem ministra kultury i dziedzictwa narodowego @PiotrGlinski odbyło się uroczyste odsłonięcie 🎨 muralu poświęconego 🤍❤️ bohaterom Powstania Styczniowego Ziemi Łukowskiej. Mural przedstawiający Ks. gen. Stanisława Brzózkę i jego adiutanta por. Franciszka… pic.twitter.com/WZnoQ1nBEv
— Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego (@kultura_gov_pl) July 16, 2023
Fot. Jacek Domiński/Gov.pl