«Беларускі Чырвоны Крыж браў, бярэ і будзе браць актыўны ўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей», — заявіў кіраўнік арганізацыі Дзмітрый Шаўцоў у інтэрв’ю прапагандысцкаму тэлебачанню.

Шаўцоў сказаў, што яго “да глыбіні душы абурыў той факт, што людзі думаюць ці лічаць, што так лагічна паступаць, калі абвінавацілі Рэспубліку Беларусь у тым, што мы выкрадаем дзяцей, якія прыязджаюць да нас на аздараўленне”.

На гэты раз Шаўцоў выcтупiў на прапагандысцкім тэлебачанні ў майцы і кепцы з лагатыпам Чырвонага Крыжа. Аднак падчас нядаўняй паездкі ў акупаваны Марыупаль ён быў апрануты ў вопратку з сімволікай расiйскіх фашыстаў — літарай Z.

Пра візіт Шаўцова на акупаваныя тэрыторыі Украіны ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца нічога не ведалі. Але там нагадалі, што «вельмі важна, каб усе элементы руху Чырвонага Крыжа захоўвалі сваю незалежнасць ад улады.

Таксама варта адзначыць, што беларускія дэмакратычныя сілы збіраюць доказы для Міжнароднага крымінальнага суда (МУС), якія даказваюць датычнасць прадстаўнікоў рэжыма Аляксандра Лукашэнкі да незаконных дэпартацый украінскіх дзяцей.

Крыніца: euroradio.fm

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)