Найміты групы Вагнера з’явіліся на ваенным палігоне ля мяжы з Польшчай. Пра гэта гаворыцца ў ранішнім паведамленні Міністэрства абароны Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, вайскоўцы ПВК “Вагнeр” правядуць трэніроўкі з беларускім войскам на палігоне пад Брэстам:
“На працягу тыдня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый сумесна з прадстаўнікамі кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне “Брэсцкі”.
Мінабароны РБ апублікавала таксама першыя кадры сумеснай трэніроўкі падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі і “вагнераўцаў”:
На заяву беларускага боку ўжо спаслалася Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.
У каментары міністэрства адзначыла, што сочыць за сітуацыяй, і запэўніла, што межы Польшчы ў бяспецы.
«Мы маніторым сітуацыю на нашай усходняй мяжы пастаянна, і мы гатовыя да розных сцэнарыяў» – чытаем у каментары.
Крыніца: unian, reuters