Сума ўзнагароды, якую вызначыў кіраўнік пралукашэнкаўскай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч за прымусовую перадачу аднаго з вядучых палітыкаў беларускай апазіцыі, невялiкая.

«Бегае на каленях па кабінетах, выпрошвае нейкія крымінальныя пераследы — абы нагадзіць краіне! Як рэагаваць? Ён павінен панесці пакаранне. Як лідар партыі, мы два гады таму давалі ўзнагароду 150 даляраў, каб яго прывезлі сюды. Я павялічваю ўзнагароду — 220 даляраў у беларускіх рублях ! Каб гэту жывёліну прывезлі сюды ў Мінск, толькі жывога, не біць, у СІЗА. Бо я ўпэўнены, на наступны дзень ён будзе поўзаць і распавядаць, што ён ні ў чым не вінаваты і заўсёды быў за Лукашэнку», — заявіў Гайдукевіч у інтэрв’ю «Мінск-Навінам».

Раней Гайдукевіч заяўляў, што праціўнікаў рэжыму варта прывозіць сілком у багажніку.

Kрыніца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)