У Ольштыне супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які набыў падробленае пасведчанне аб нараджэнні, каб атрымаць карту паляка.
Як паведамілі ў памежнай службе, беларус падаў дакументы на карту паляка, а потым быў затрыманы ва ўпраўленні Вармінска-Мазурскага ваяводства, куды прыехаў за дакументам. Пасля затрымання мужчына прызнаўся, што набыў за 200 долараў падробленае пасведчанне аб нараджэнні сваёй маці, у якім былі непраўдзівыя звесткі аб яе польскім паходжанні.
За выкарыстанне фальшывага дакумента яму пагражае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Крыніца: strazgraniczna.pl