Амeрыканскі інстытут даследаванняў вайны апублікаваў новыя спадарожнікавыя здымкі лaгерa ПВК Вагнер пад Асіповічамі. Здымкі былi зробленыя Maxar і датаваныя 23 ліпеня.
На свежых здымках відаць не менш за 35 фур і сотні легкавых аўто, пікапаў і «буханак». У паўднёвай частцы здымка таксама можна заўважыць будаўнічую тэхніку, якая была заўважаная як мінімум у дзвюх калонах: 3-й ад 17 ліпеня і 8-й ад 19 ліпеня, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Паводле апошніх звестак «Беларускага Гаюна», у краіну прыбыла ўжо дзясятая калона з вагнераўцамі, у якой было не менш за дзесяць машын. «Большасць транспартных сродкаў мае нумарныя знакі або расiйскія нумары г.зв. ЛНР/ДНР. Калону суправаджае ДАІ Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні маніторынгавай групы.
Раней кіраўніцтва Вагнера заяўляла, што ў Беларусь будзе перакінута да 10 тысяч наймітаў гэтага фармавання.
New images of the Wagner Field Camp in Tsel, Asipovichy, Mogilev Oblast collected today on July 23, 2023.
The oblique imagery reveals additional details about the numbers and types of vehicles that have recently arrived at this facility.
Some observations below.
📷: @Maxar pic.twitter.com/fuelFmOVDN
— George Barros (@georgewbarros) July 23, 2023
Крыніца: t.me/Hajun_BY
Fot. Maxar