Амбасадары Еўрапейскага Саюза сёння ўзгаднілі ўвядзенне новых санкцый супраць Беларусі за яе датычнасць да расійскай агрэсіі ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляецца на старонцы Twitter старшынства Іспаніі ў Савеце ЕС.
“Сёння паслы ЕС дамовіліся аб увядзенні абмежавальных мер, улічваючы сітуацыю ў Беларусі і дачыненне Беларусі да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэтыя меры прадугледжваюць уключэнне ў спісы фізічных і юрыдычных асоб”, – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле журналіста Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка, санкцыі тычацца ў асноўным авіяцыі і тавараў двайнога прызначэння.
#COREPERII | Today, EU ambassadors agreed on adopting restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian agression against Ukraine. The measures include listings of individuals and entities.
— Presidencia española del Consejo de la UE (@eu2023es) July 26, 2023
У пачатку года паведамлялася, што ЕС падрыхтаваў пакет санкцый супраць Беларусі з-за яе саўдзелу ў вайне Расіі ва Украіне. Як адзначалі СМІ, санкцыі накіраваны на энергетычны і тэхналагічны сектары.
У той жа час у красавіку СМІ паведамлялі, што праца над санкцыямі супраць Беларусі тармозіцца з-за пазіцыі некаторых краін, якія спрабуюць дамагчыся зняцця раней уведзеных абмежаванняў па беларускім каліі.
Таксама раней дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Міжнародны крымінальны суд разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку за яго дачыненне да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Крыніца: unian