З 6 ліпеня няма ніякіх вестак ад актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута. Як паведамілі ў Саюзе палякаў, Анджэй быў рэпрэсаваны амаль адразу пасля прыбыцця ў калонію і пазбаўлены перадач і спатканняў. У аўторак з’явілася інфармацыя, што польскі актывіст знаходзіцца ў турме (СІЗА), дзе, верагодна, трапіў другі ці трэці раз. Ёсць занепакоенасць станам яго здароўя- яму патрэбны доступ да лекаў.
Месяц таму польскага актывіста перавялі ў калонію ў Наваполацку. Падчас карантыну яму амаль адразу далі статус асобы, якая наўмысна парушае рэжым адбывання пакарання, у выніку чаго яму адмовілі ў спатканнях і перадачах.
Таксама вядома, што кіраўніцтва наваполацкай турмы не пускае да яго адваката.
Сям’я баіцца, што далей будзе толькі горш.
У наваполацкай калоніі дрэнная слава. Падчас суда над Анджэем Пачобутам следчыя пагражалі пасадзіць яго менавіта у гэтую турму.
Крыніца: IAR