Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі пракаментаваў сёння справу Анджэя Пачобута, польскага актывіста, які знаходзіцца ў карнай калоніі ў Наваполацку. «Мы рабілі ўсё магчымае, каб Анджэй Пачобут выйшаў з турмы. Аднак з вялікім жалем даводзіцца канстатаваць, што на дадзены момант для гэтага няма ўмоў. З іх боку няма ні найменшай добрай волі», — сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі.

Марыюш Камінскі падкрэсліў, што трэба памятаць пра Анджэя Пачобута і сотні палітвязняў у Беларусі.

Гэта сапраўдныя беларусы, а не Лукашэнка. Гэта лідары, сапраўдныя лідары беларускага народа, якія сядзяць у турме, яны сапраўды прадстаўляюць беларускі народ. І з такім народам мы будзем ствараць агульную будучыню, – падкрэсліў ён.

Жонка палітвязня Аксана Пачобут паведаміла, што не атрымлівала ад яго лістоў ўжо тры тыдні. У наваполацкай калоніі Пачобут, верагодна, тройчы трапляў у карцэр.

Крыніца: rmf24.pl/gov.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)