Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што расiйскія найміты вярбуюць беларусаў у войскі ПВК Вагнер. Ад іх патрабуецца гатоўнасць ваяваць. Згадваліся Польшча і Літва.
Адной з умоваў кантракту, як высветлілася, з’яўляецца гатоўнасць удзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі суседніх з Беларуссю краін, у тым ліку Польшчы і Літвы.
Украінскі ваенны эксперт Аляксей Арэстовіч лічыць, што пагрозы не варта ігнараваць, бо яны могуць стаць рэальнасцю. Арэстовіч не выключае, што вагнераўцы пад выглядам мігрантаў могуць зацікавіцца Літвой ці Латвіяй.
Раней Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што вагнераўцаў могуць выкарыстаць супраць Польшчы. Расійскія найміты пасля няўдалага ўзброенага выступу былі накіраваны ў Беларусь. З 11 ліпеня на палігон пад Асіповічамі на ўсходзе краіны прыбылі 11 калон наймітаў. Мяркуецца, што іх там ужо ад 3 да 5 тысяч.
На правакацыйныя заявы рэжыма сёння адрэагаваў кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі. «Мы не ўспрымаем гэта ўсур’ёз», — сказаў міністр, дадаўшы, што «ўсіх патэнцыйных турыстаў будзем прымаць належным чынам». «Калі мы вырашым, што на дадзены момант гэта правільны адказ, то прывядзем да поўнай ізаляцыі Беларусі», — падкрэсліў ён.
Крыніца: unian