Пра смерць аднаго з беларускіх воiнаў, не называючы ягонага імя, паведаміў тэлеграм-канал Згуртавання «Пагоня».
«Ён быў сапраўдным беларусам — смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў», — кажуць яго ўкраінскія сябры па зброі.
«Назаўжды ў страі, брат! Ты ваяваў за Украіну і не дачакаўся вызвалення Беларусі…» — паведамілі ў канале.
Гэта 27-ы беларус, які загінуў у вайне за незалежнасць Украіны. Усяго ў складзе ўкраінскай арміі ваююць некалькі соцень беларускіх добраахвотнікаў.
fot. twitter.com/europeanbelarus