Прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла, што батальёны «Літвін» і «Волат» панеслі страты. «Чацвёра нашых герояў загінулі», — гаворыцца ў паведамленні.

Іх імёны ў палку не раскрываюць з меркаванняў бяспекі.

“Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў, і нягледзячы ні на што мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй. Рана ці позна імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі! Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка.

Учора з’явілася інфармацыя пра смерць беларускага добраахвотніка з суполкі “Пагоня”.

Колькасць беларускіх байцоў, якія загінулі за Украіну з пачатку расiйскага ўварвання ў 2022 годзе, дасягнула 31 чалавека.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)