Міністэрства абароны Польшчы выступіла з новай заявай, у якой пацвярджае парушэнне польскай мяжы ў раёне горада Белавежа. Паводле інфармацыі міністэрства, пасля аналізу сітуацыі ўстаноўлена, што беларускія вайскоўцы ўвайшлі ў паветраную прастору Польшчы.
Згодна з высновамі аналізу сітуацыі, прадстаўленымі камандзірамі і начальнікамі службаў, учора, 1 жніўня 2023 года, два беларускія верталёты, якія праходзілі вучэнні ў раёне мяжы, парушылі паветраную прастору Польшчы. Аб навучанні беларускі бок папярэдне праінфармаваў польскі. Перасячэнне мяжы адбывалася ў раёне Белавежы, на такой нізкай вышыні, што яе з цяжкасцю засеклі радыёлакацыйныя сістэмы. Таму ў ранішнім паведамленні Аператыўнае камандаванне родаў узброеных сіл паведаміла, што польскія радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэння паветранай прасторы Польшчы.
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак загадаў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы і выдзеліць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты.
Для тлумачэнняў гэтага здарэння ў МЗС Польшчы быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі. Як паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблоньскі, ніякіх тлумачэнняў прадстаўнік Мiнска не даў.
Аб інцыдэнце ўжо было праінфармавана НАТА.
Крыніца: podlaskie24.pl, polsatnews.pl, MON
Fot. YouTube