Польшча не выключае закрыцця ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю. Пра гэта ў інтэрв’ю Polsat News заявіў міністр тэхналoгій і развіцця Польшчы Вальдэмар Буда.
«Нарастае пэўнага роду пагроза. Рухі вагнераўцаў, заявы аб канцэнтрацыі расiйскіх войскаў прымушаюць нас глыбока задумацца над гэтым», — заявіў Вальдэмар Буда.
Буда падкрэсліў, што беларускія верталёты не ўяўляюць пагрозы для Польшчы і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
На беларуска-польскай мяжы застаюцца адкрытымі пункты пропуску «Брэст» для легкавых машын і «Казловічы» для грузавых.
1 жніўня Мінабароны Польшчы заявіла аб парушэнні паветранай прасторы Польшчы двума беларускімі верталётамі ў раёне Белавежы.
Сёння прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалкскім калідоры. Яны чакаюць, што колькасць правакацый з боку Расіі і Беларусі будзе расці.
Крыніца: polsatnews.pl/nashaniva.com
Fot. wikimedia commons