Паглядзіце, чым заняцца ў гэтыя выхадныя ў Варшаве. Вось 5 мерапрыемстваў, якія дазволяць цікава правесці час у сталіцы.

Кінасталіца лета ў 18-ы РАЗ!
Арганізатары фестывалю падрыхтавалі кінапаказы ў 22 розных месцах сталіцы. Варта праверыць, дзе вам бліжэй за ўсё.
У праграме ёсць як кінахіты апошніх гадоў, так і амбіцыйныя фільмы для аматараў кіно. Кожны знойдзе нешта для сябе.
Паказы праходзяць з 29 чэрвеня па 6 верасня амаль кожны дзень.
Фестываль WarszeMuzik
Ужо сёмы раз у варшаўскім раёне Воля і ля помніка Умшлагплац цягам жніўня ў суботу і нядзелю пасля абеду можна будзе паслухаць музыку патрона фестывалю – Мечыслава Вайнберга – і іншых выдатных польскіх і сусветных кампазітараў.
У праграме фестывалю таксама гістарычныя прагулкі і велападарожжа. Сёлетні фэст працягнецца да 27 жніўня.

«Паштоўка з паўстання» на фабрыцы Норбліна
У суботу і нядзелю а 15-й гадзіне прапануем схадзіць на бясплатны прагляд фільма “Паштоўка з паўстання”. Гэта першае белетрызаванае гістарычнае відовішча, зробленае ў тэхналогіі віртуальнай рэальнасці (VR) у Польшчы, адзначанае шматлікімі ўзнагародамі ў краіне і ва ўсім свеце. Магчымасць паглядзець фільм будзе да пачатку кастрычніка – цягам 63 дзён Паўстання.
![Koncerty Chopinowskie w Łazienkach Królewskich 2023 [godz. 12:00 i 16:00] | waw4free](https://waw4free.pl/upload/wydarzenia-warszawa-1683456904.jpg)
Канцэрты Шапэна ў Каралеўскіх Лазенках
Як штогод ля помніка Шапэну выступяць выдатныя польскія і замежныя піяністы.
Канцэрты Шапэна будуць праходзіць кожную нядзелю ў 12.00 і 16.00 да канца верасня.
Варшаўскія канцэрты пад адкрытым небам надоўга застаюцца ў памяці слухачоў, якія ахвотна вяртаюцца ў Каралеўскія Лазенкі на нядзельныя канцэрты.
Уваход на ўсе канцэрты бясплатны.
Мультымедыйнае шоу фантанаў у парку Шыманскага
У парку ім. Э. Шыманскага з пятніцы па нядзелю ў 20:30 да канца верасня ля фантанаў можна будзе паглядзець мультымедыйнае шоу. Уваход, вядома, вольны!
На падст. waw4free.pl
Фота: прэс-рэлізы/wikimedia commons
