Літва мае намер закрыць два памежныя пераходы з Беларуссю. Пра гэта ў пятніцу паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус. Паводле яго слоў, закрыццё можа адбыцца ў бліжэйшы час. Прапрацоўваецца пытанне аб закрыцці памежных пунктаў пропуску “Твярачус” і “Шумскас” (з беларускага боку — “Відзы” і “Лоша”).
Раней пра такі крок у Вільні заявіў кіраўнік парламенцкай камісii па абароне і нацыянальнай бяспецы Літвы Лаўрынас Кашчунас. Паводле яго слоў, гэта будзе рэакцыяй на абвастрэнне сітуацыі на мяжы з Рэспублікай Беларусь.
Арнольдас Абрамавічус кажа, што падчас абмеркавання поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю важная каардынацыя дзеянняў з Польшчай і Латвіяй. Будзе толькі сумеснае рашэнне.
На нядаўняй сустрэчы ў Сувалкскім калідоры з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Вільня, Варшава і Рыга павінны быць гатовыя разам закрыць мяжу з Беларуссю, калі праблема бяспекі праз наймітаў “Вагнер” абвострыцца.