Горад Ліда меў у гісторыі свой карабель, які праславіў на морах і акіянах Лідскi край і людзей, якія тут жывуць. Гэта было сучаснае лесавознае гандлёвае судна з аднайменнай назвай «Ліда».

За эксплуатацыю карабля адказвала польска-брытанскае параходства S.A. заснаванaе ў Гдыні, якое даручыла яго будаўніцтва брытанскай верфі Swan, Hunter&Wigham Richardson у Ньюкасл-апон-Тайн.

Gazeta Kartuska. – 1938, nr 132, s. 3

Гэта судна мела грузападымальнасць 1568 брт / 790 NRT і дэдвейт 2110 тон. Яно прыводзілася ў рух двухцыліндравай паравой машынай Ленца магутнасцю 1100 к.с.

Капітан Ежы Свянхоўскі (фота: pawet.net)

Падчас Другой сусветнай вайны «Ліда» праславілася дзёрзкім ўцёкам з Касабланкі, акупаванай французскімі калабарантамі. У жніўні 1940 г. «Ліда» пад камандаваннем кап. Ежы Свянхоўскага, прарвалася да Понта-Дэльгада на Азорскіх астравах (на Азорскіх астравах знаходзіліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія базы саюзнікаў).

«Ліда» падчас круізу (фота: nac.gov.pl)

Караблю вельмі пашанцавала. 20 студзеня 1941 года «Ліда» атрымала наўпроставы ўдар нямецкай авіябомбы, але… бомба саслізнула і ўпала ў ваду, нанёсшы толькі невялікія пашкоджанні корпусу! Пасля вайны “Ліда” вярнулася ў Польшчу і – пасля перайменавання ў “Глівіцэ” – працягвала плаваць пад польскім сцягам.

На падст. pawet.net, historia.trojmiasto.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)