Напярэдадні трэцяй гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі некалькі соцень чалавек прайшлі па вуліцах Беластока ў Маршы годнасці, які зарганізавалі беларуская дыяспара і прадстаўнікі беларускай меншасці.
Удзельнікі акцыі прайшлі галоўнымі вуліцамі Беластока да Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, якое знаходзіцца ў скверы Вольнай Беларусі.
Такім чынам удзельнiкi акцыi хацелі нагадаць пра рэпрэсіі і барацьбу за дэмакратыю, якая працягваецца за ўсходняй мяжой.
Нагадаем, пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў тры гады таму ў Мінску і многіх гарадах Беларусі ўспыхнулі шматтысячныя мірныя акцыі пратэсту. Праз некалькі месяцаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі іх здушыў, вымусіўшы амаль 200 тысяч беларускіх грамадзян пакінуць краіну.
Крыніца: facebook.com/bialystokUM
Fot. UM Białystok