Праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі прадставіў на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» у Варшаве прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Паводле слоў Кавалеўскага, геральдычная камісія зыходзіла ў сваім праекце з еўрапейскіх традыцый. Быў і беларускі нацыянальны герб «Пагоня».

«Мы цяпер вядзем перамовы аб прызнанні гэтага дакумента. Ёсць пэўныя пазітыўныя сігналы», — паведаміў Валерый Кавалеўскі.

Пасля прызнання нацыянальнага пашпарта Беларусі нацыянальнымі ўрадамі краін Еўрасаюза плануецца пачаць перамовы аб прызнанні дакумента па-за межамі ЕС.

Кавалеўскі падкрэсліў, што цяпер беларускі ўрад у выгнанні павінен набыць матэрыялы для вырабу фізічных узораў, неабходных для афіцыйнага прызнання пашпартоў

«Гэта будзе няпросты працэс. Гэты праект робіцца ўпершыню. Раней ніводная нацыянальная грамада не рабіла падобнага», — дадаў Валерый Кавалеўскі.

Нацыянальны пашпарт “Новай Беларусі” вырашылі распрацаваць пасля таго, як вялікая колькасць беларусаў, якія выехалі з краіны пасля масавых рэпрэсій, сутыкнулася з праблемай абмена пашпартоў праз дзеючыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі, якія падпарадкоўваюцца рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Крыніца: svaboda.org

Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)