Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Сярод іх ёсць грамадзянін Польшчы Роберт Тампала, асуджаны паводле двух «палітычных» артыкулаў.

Нагадаем, 54-гадовага паляка Роберта Тампалу судзілі ў канцы чэрвеня па ч. 1 арт. 368 КК аб абразе Лукашэнкі і арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады. Часцей за ўсё ў выпадку такiх артыкулаў гаворка ідзе пра каментарыі ў інтэрнэце.

Паводле звестак «Вясны», паляк быў асуджаны на тры гады зняволення. Мужчына ўжо адбывае пакаранне.

Палітвязнямі таксама прызнаныя Аляксандр Баравік, Міхаіл Анціпаў, Зміцер Белемук, Вячаслаў Салодкі, Аляксандр Маляўка, Яўген Білаброўка, Сяргей Гутарэнка, Вячаслаў Родзін, Эдуард Верамчук і Зміцер Папкоў. Большасць з іх таксама асуджаныя за абразу Лукашэнкі ці прадстаўнікоў улады. Некаторыя прыгавораны да розных тэрмінаў за паклёп, абразу дзяржсімволікі або каментарыі ў інтэрнэце.

Цяпер колькасць палітвязняў у Беларусі складае 1494 чалавекі.

Крыніца: zerkalo.io

Fot. LinkedIn

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)