У Гродне ствараюць вялікі гістарычны мурал. На ім будуць паказаны сцэны палявання і «гісторыя каралеўскага горада». Як інфармуе партал Newgrodno.by, плошча мурала складзе больш за 430 кв.

Мурал размесціцца на будынку па вуліцы Карла Маркса, 11. Але каб убачыць яго, трэба зайсці ва ўнутраны дворык. Журналісты Еўрарадыё мяркуюць, што гэты мурал стане своеасаблівым падарункам Гродна да Свята горада, якое адзначаецца ў верасні.

Ініцыятарам стварэння мурала быў Анатоль Грышук, гаспадар галерэі халоднай зброі, якая размешчаная ў гэтым будынку. Эскіз стварыў гродзенскі мастак Уладзімір Качан.

 

Wyświetl ten post na Instagramie

 

Post udostępniony przez newgrodno.by (@newgrodno)

Крыніца: euroradio.fm, instagram.com/newgrodno

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)