Вялікабрытанія пашырыла спіс беларускіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі. На гэты раз яны ў асноўным тычацца абароннага сектара краіны.

У «чорны спіс» уваходзяць ААТ “2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення”, Аршанскі авіярамонтны завод, Гомельскі радыёзавод, ААТ “Пеленг”, холдынг “БелОМА”, ААТ “Кідма тэк”.

У адносінах да гэтых прадпрыемстваў уведзена замарожванне актываў.

Санкцыі ўведзены супраць прадпрыемстваў, якія маюць стратэгічнае значэнне для Беларусі, і супраць тых прадпрыемстваў, якія “датычныя або былі датычныя да дзеянняў, якія дэстабілізуюць Украіну або падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, у тым ліку шляхам падтрымкі або садзейнічання Узброеным сілам Расіі” .

Адметна, што два прадпрыемствы – “Пеленг” і “Кідма тэк” ужо былі ўнесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі ў 2021 годзе з-за міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі ЕС.

Крыніца: zerkalo.io

Fot. Pixabay

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)