Праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава пахвалілася ў сацсетках сваім чарговым «поспехам». Гэтым разам пасля яе даносу зніклі памятныя дошкі на магілах жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі ў 1939 годзе і расстраляных у сталінскіх лагерах. Лідарка прарасiйскай арганізацыі «Інфаспецназ Гродна» апублікавала ў сваім тэлеграм-канале фота, якія пацвярджаюць адсутнасць надпісаў.

Прарасiйская актывістка, якая схадзіла на вайсковыя могілкі, адзначыла, што «правакацыйныя», на яе думку, згадкі пра расстрэлы афіцэраў у сталінскіх лагерах з помніка зніклі, і знайшла ў гэтым нагоду для радасці.

«Зьнiкла усё»! — саркастычна напісала па-беларуску.

„2 гады пайшло на тое, каб дабіцца пазітыўных змен, якія пацвярджаюць, што культурны суверэнітэт наша дзяржава мае намер адстойваць, нягледзячы ні на якія істэрыкі паноў, якія рыхтуюць супраць нас банды дыверсантаў і расставілі ўздоўж нашых меж снайпераў”, – чытаем у прапагандысцкім допісе праўладнай дзяячкі.

Далей яна напісала: „У гэтым годзе 17 верасня, Дзень вызвалення Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі, будзем адзначаць з асаблівым задавальненнем. Слава Чырвонай Арміі! Слава нашым сілавікам!”.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Белуша ў Гродне былі адчыненыя ў 1988 годзе. Тут пахаваны салдаты рускай і нямецкай армій, якія загінулі ў Першую сусветную вайну, а таксама ўдзельнікі савецка-польскай вайны з абодвух бакоў. У тым ліку на могілках знаходзяцца пахаванні салдат Войска Польскага, сярод якіх расстраляныя ў сталінскіх лагерах. Тут таксама быў устаноўлены Катынскі крыж — помнік у памяць польскіх і беларускіх афіцэраў, расстраляных НКУС у Катыні ў 1940 годзе. Помнік быў пашкоджаны «невядомымі» летась у снежні.

Крыніца: wb24.org/interia.pl/zerkalo.io

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)