Нядаўна ў Нясвіжы прайшoў фестываль кветак — «Кветкі палаца». У адной з найпрыгажэйшых славутасцяў Беларусі, у замку Радзівілаў у Нясвіжы, прайшлі майстар-класы па пляценні вянкоў, гістарычныя танцы, кірмаш і прафесійны конкурс фларыстаў. Але, як сказалі арганізатары, галоўнай ідэяй было стварэнне габелена з жывых кветак.
Нясвіжскі замак быў галоўнай рэзідэнцыяй вялікага роду Радзівілаў. Магнаты з Нясвіжа, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., займалі важнейшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і ваенныя пасады.
Kаб упрыгожыць былую рэзідэнцыю Радзівілаў, у Нясвіж з’ехаліся фларысты з усёй Беларусі.
Свята «Кветкі палаца» ўпершыню прайшло ў 2022-м. Паводле слоў арганізатараў, тая падзея стала сапраўдным глытком свежага паветра для ўсіх беларускіх фларыстаў і людзей, якія шануюць прыгажосць. Сёлета івэнт вырашана было паўтарыць. Плануецца, што свята стане штогадовым.
Крыніца: onliner.by
Fot. Onliner