9 верасня ў амфітэатры Падляшскай оперы і філармоніі адбудуцца 12-ыя Нацыянальныя чытанні – гэтым разам “Над Нёманам” Элізы Ажэшка. На сустрэчу з героямі гэтага выбітнага твора — Багатыровічамі і Карчыньскімі запрашаюць усіх жыхароў Беластока.

Запрашаю ўсіх, бо акрамя чытання на сцэне будзе шмат іншых цікавостак! – запэўніла дырэктарка Падляскай бібліятэкі Бэата Задыковіч.

«Над Нёманам» — самы вядомы раман Элізы Ажэшка. Гэта кніга, прысвечаная тэме Паўстання 1863-1864 гг., а таксама гісторыя кахання, вядомая сваімі прыгожымі апісаннямі прыроды.

Хацелася б, каб сёлетнія чытанні паглыбілі разважанні над тым, як мы сёння чытаем нашу гісторыю і як мы яе памятаем. І што, асабліва сёння важна, перад абліччам агрэсіўнага расійскага імперыялізму, раман Ажэшка, звяртаючыся да паўстанцкага збройнага чыну, яшчэ больш умацоўвае веру ў фундаментальнае права кожнага народа на ўласную свабоду і суверэнітэт – напісаў у прынагодным лісце прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

За мастацкую канцэпцыю мерапрыемства, сцэнарый і рэжысуру адказвае Рафал Супіньскі – акцёр і вакаліст. Музычнае суправаджэнне – Максім Фёдараў. Вядучым імпрэзы будзе Дамінік Салавей – журналіст, аглядальнік і літаратурны крытык.

Праграма:

  • 10.00 – кніжны кірмаш за 2 злотых 
  • 11.00 – афіцыйны пачатак Нацыянальных чытанняў;
  • 12.00 – чытанне фрагментаў рамана “Над Нёманам” (прывабныя прызы);
  • 12-14 – бясплатны ўваход на аглядную пляцоўку Падляшскай оперы і філармоніі толькі для ўдзельнікаў Нацыянальных чытанняў (бясплатныя квіткі будуць раздавацца пасля заканчэння афіцыйнай часткі).

Крыніца: podlaskie.eu

Fot. Anna Augustynowicz/podlaskie.eu

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)