Журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут правёў 30 сутак у карцары, паведаміла ўчора яго жонка Аксана. Раней яна паведамляла, што на працягу некалькi тыдняў не атрымлівала лістоў ад мужа.
«Прыйшоў ліст. Анджэй Пачобут 30 дзён знаходзіўся ў ізалятары адразу пасля карантыну. Нягледзячы на лета, там было так холадна, што ён прачынаўся ад холаду», — напісала Аксана Пачобут.
Нагадаем, 8 лютага Гродзенскі абласны суд у асобе Дзмітрыя Бубенчыка прысудзіў Анджэя Пачобута да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за «прызыў да санкцый» і «распальванне варожасці».
26 мая Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд польскаму актывісту.
Каля паўтара месяца таму Анджэя Пачобута этапавалі ў калонію ў Наваполацку, што на поўначы Беларусі.