Учора ў Першамайску пад Шчучынам ciлавiкi затрымалі пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа кс. Антонія Адамовіча.

Больш за тое, сілавікі спрабавалі затрымаць святара ў самім храме, але вернікі мужна яго абаранялі. У прэсбітэрыі быў праведзены ператрус.

Як высветлілася, на пачатку тыдня святара выклікалі ў сельсавет, дзе дапыталі, пасля чаго забралі тэлефон. Як паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія», верагодна, ўчорашняе затрыманне стала вынікам гэтай праверкі.

В Щучинском районе задержали настоятеля местного костела

Кс. Антонiй Адамовiч

Айцец Антоні Адамовіч паходзіць з Гродзеншчыны. Скончыў мясцовую семінарыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у лістападзе 2009 года.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)