Сёння 82-я гадавіна мучаніцкай смерці св. Максіміліянa Марыя Кольбэ – выбітнага рэдактара, місіянера, мучаніка Каталіцкага Касцёла. Гераічны святар быў замораны голадам у камеры, ахвяруючы сабой дзеля аднаго са сваіх таварышаў зняволеных у канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў. Гаворачы пра святога францішканіна, трэба памятаць, што яго шлях паклікання па слядах Асізскага Паверэла праходзіў праз Гродна. Для айца Максімільяна гэты стары горад над Нёманам быў не толькі месцам пастырскага служэння, але тут ён таксама выдаваў справу свайго жыцця — часопіс «Рыцар Беззаганнай».

Айцец Максімільян з братамі прыехаў у Гродна 20 кастрычніка 1922 года. У касцёле айцоў францішканаў у Гродне будучы святы спазнаў смак душпастырскай працы.

Францішканскі касцёл Маці Божай Анёльскай у Гродне, дзе служыў айцец Максімільян Кольбэ (фота: wikimedia commons/Fczarnowski)

Галоўны алтар у францішканскім касцёле (фота: wikimedia commons)

Тут айцец Максімільян, молячыся і цэлебруючы сакрамэнты, навучыўся, што няма большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за братоў сваіх.

За час пастырскага служэння ў Гродне ён ахрысціў 58 дзяцей, благаславіў 5 сужэнцаў, удзяліў 25 намашчэнняў і правёў 26 пахаванняў. Вядома, што айцец Максімільян спавядаў падчас св. Літургіі і штодзённа цэлебраваў Эўхарыстыю.

Айцец Максімільян з братамі (фота: radioniepokalanow.pl)

Рэдактар-пачатковец таксама перавёз у кляштар выдавецтва свайго часопіса пад назвай «Рыцар Беззаганнай». Горад над Нёманам на пяць гадоў стаў месцам знаходжання выдавецтва. Яно было ўладкавана ў кляштарных пакоях, якія раней займала чатырохкласная пачатковая школа.

Нягледзячы на ​​шматлікія справы ў выдавецтве, святы францішканін спяшаўся на дапамогу хворым і паміраючым, часта пешшу, часам на возе, у далёкія мясціны.

Часопіс «Рыцар Беззаганнай»

Францысканскі кляштар у Гродне, дзе жыў і працаваў пяць гадоў, св. Максіміліян Марыя Кольбэ, пакінуў след яго прысутнасці. У гродзенскім кляштары захавалася няшмат памятак пра прысутнасць св. Максіміліяна. Сярод іх і бухгалтарскія кнігі. Іх тры, але пакуль яны застаюцца некранутымі вачыма даследчыкаў.

На падст. muzhp.pl; Makarczyk J., Duszpasterstwo parafialne św. Maksymiliana w Grodnie, Saeculum Christianum 14/1, 2007; Makarczyk J., Wydawnictwo Rycerza Niepokalanej w Grodnie 1922-1927, Saeculum Christianum 15/1, 2008

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)