У міжваенны перыяд Ашмяны апынуліся ў складзе Віленскага ваяводства, а цяпер — гэта раённы горад Гродзенскай вобласці. У горадзе былі не толькі атмасферныя вуліцы, але і прывабныя камяніцы. Паглядзіце ўнікальныя фотаздымкі даваенных Ашмянаў.
У часы ІІ Рэчы Паспалітай Ашмяны сталі павятовым горадам Віленскага ваяводства. Тады пачалося адраджэнне мясцовай гаспадаркі. На працягу многіх гадоў у мястэчку існавалі прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку гарбарны цэх, лесапільня і прадпрыемства па вытворчасці дрожджаў. У горадзе была свая электрастанцыя.
У міжваенны перыяд горад стаў актыўным цэнтрам культурнага жыцця. У горадзе былі створаны грамадскі тэатр і гімназія ім. Яна Снядэцкага, таксама быў пабудаваны стадыён. На вуліцы Пілсудскага знаходзіўся дзяржаўны шпіталь на 60 ложкаў. У горадзе было 15 лекараў. У 1930 г. палепшылася сувязь з Вільняй, да якой кожны дзень адпраўлялася да сямі аўтобусаў.
Фота: fotopolska.eu, osh.by, facebook.com/oszmiana, Karta.org.pl