Навіна пра скаўцкі лагер пад Навагрудкам з’явілася ў панядзелак у мясцовым прапагандысцкім тэлеграм-канале. На наступны дзень лагер быў згорнуты.

«Пад Навагрудкам падлеткі разбілі лагер. Меркаванні ў рэдакцыі падзяліліся: нехта думае — будуць чарніцы нарыхтоўваць і лес чысціць, нехта гаворыць мар’вану курыць. Група цікавая, таму мы вырашылі паназіраць, каб лес не спалілі. На наступным тыдні ў Беларусі +30», – напісалі лукашэнкаўскія прапагандысты.

Асаблівую цікавасць у прапагандыстаў выклікалі нашыўкі на скаўцкай форме.

Пасля скаргі прапагандыстаў улады правялі са скаўтамі «прафілактычную размову». Прапагандысты падкрэсліваюць, што сярод арганізатараў былі мінскія святары. Пасля «размовы» скаўты былі вымушаны пакінуць месца правядзення лагера.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)