Анджэй Пачобут правядзе найбліжэйшыя 6 месяцаў, практычна ўсю восень і зіму ў памяшканні камернага тыпу. Такое пакаранне яму прызначылі «за адмову ад працы, якую нельга выканаць». Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка Аксана.

Як піша Аксана Пачобут:

«Фельчарка адмовілася падпісаць даведку, што ён паводле стану здароўя можа знаходзіцца ва ўмовах ПКТ, бо пры аглядзе быў зафіксаваны зрыў рытму сэрца і ціск 190/140. Але на наступны дзень прыйшоў больш дасведчаны медык — доктар-тэрапеўт і, падпісаўшы даведку, адправіў яго ў ПКТ».

Цяпер падчас вымярэння ціску Пачобуту наўмысна не паказваюць лічбаў.

Нагадаем, што яшчэ нядаўна польскі актывіст выйшаў з карцэра, дзе прыбываў 30 дзён.

Каля паўтара месяца таму Анджэя Пачобута этапавалі ў калонію ў Наваполацку, што на поўначы Беларусі.

Крыніца: facebook

Фота: МЗС РП

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)