Два вершы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паэта-рамантыка, які пісаў на польскай і беларускай мовах, прызналі экстрэмісцкімі. Таксама пракуратура прызнала экстрэмісцкімі матэрыяламі прадмову да збору твораў Дуніна-Марцінкевіча, напісаную беларускiм пісьменнікам Язэпам Янушкевічам.
Гаворка ідзе пра вершы «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда».
Гэтыя вершы ўвайшлі ў канон беларускай літаратуры. Творы, напісаныя падчас паўстання Калiноўскага, заклікаюць да барацьбы з Расійскай імперыяй.
«Гутарка старога дзеда» пачынаецца словамі, напісанымі беларускай лацінкай.
Эй скажэце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе,
Ці то так судзіў Бог з намі
Гінуць век пад маскалямі?
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч лічыцца польска-беларускім паэтам. Пісаў на абедзвюх мовах. Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкевічы пад Бабруйскам. Лічыцца заснавальнікам беларускага тэатра. Опера Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі лічыцца першай беларускай операй. Цікавіўся культурай і мовай беларускіх сялян. Найбольш выдатныя яго творы — «Пінская шляхта» і «Гапон».
Крыніца: wb24.org/belsat.eu